19 красавiка 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Швэцыі пачалі прымаць запазычанасць біткоінамі

5
Улады Швэцыі пачалі прымаць запазычанасць біткоінамі

Служба прымусовага выканання Швэцыі пачала прымаць біткоіны, у якасці выплат завінавачанасці.

Адная са швэдскіх кампаній перавяла на рахунак Службы прымусовага выканання Швэцыі (SEA) 0,6 BTC ($3100), паведамляе SvD Näringsliv.

"Мы звыклі працаваць з банкаўскай сістэмай. Гэта актыў іншага кшталту, які дазваляе нам праводзіць аперацыі па-новаму", - заявіў прадстаўнік SEA Іаана Паулсон.

Улады не плануюць трымаць біткоіны і правялі аўкцыён для іх продажу. Аднак прадстаўнікі SEA сцвярджаюць, што продаж біткоінаў на аўкцыёне вымушаны захад, бо на дзяржаўным узроўні не існуе структур, якія б падавалі паслугі для адкрыцця рахункаў у біткоінах.

Раней астраўная дзяржава Вануату, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, заявіла, што прымае біткоіны ў якасці аплаты за праграму атрымання грамадзянства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках