23 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся запіс шумавой атакі на амбасаду ЗША на Кубе

1
З'явіўся запіс шумавой атакі на амбасаду ЗША на Кубе
Фота: AP

Амерыканцы ў гаванскай дыпмісіі скардзіліся, што гэты шум мучыў іх “на экстрэмальнай гучнасці”.

У сетцы апублікавалі фрагмент аўдыёзапісу так званай акустычнай атакі, якую, як мяркуюць у Дзярждэпартаменце ЗША, стварылі супраць амерыканскіх дыпламатаў у Гаване, піша Associated Press.

"Гэта гучыць, як маса цвыркуноў... Паслухайце ўважліва: тут множныя, адрозныя тоны, і, калі яны рэзаніруюць, то нагадваюць некаторых эфект скрыгату пазногцяў па школьнай дошцы", - так апісалі высокачастотныя гукі ў агенцтве.

Пацярпелыя ад шуму дыпламаты пацвердзілі АР, што менавіта гэтыя гукі даводзілі іх да шаленства ў пасольстве ЗША на Кубе.

Экспэрты гуку заявілі, што такія запісы бяспечныя "для кароткачасовага праслухоўвання на гаджэтах або кампутарах". Запісы адправілі для аналізу ў лабараторыю ВМФ ЗША.

Адкуль была крыніца такіх гукаў, невядома. Амерыканцы ў гаванскай дыпмісіі скардзіліся, што гэты шум мучыў іх "на экстрэмальнай гучнасці".

У пачатку верасня ЗША заявілі, што 19 супрацоўнікаў ураду пацярпелі пасля магчымай акустычнай атакі, нацэленай на амбасаду ЗША на Кубе. СМІ паведамлялі, што праблемы са слыхам у дыпламатаў маглі быць звязаныя з прыладамі, што выпускаюць нячутны гукавыя хвалі, якія могуць выклікаць глухату. 29 верасня 2017 году дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан загадаў большай часткі супрацоўнікаў пасольства на Кубе і іх сямейнікам пакінуць выспу праз шум, які прывёў да пагаршэння здароўя некаторых амерыканцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках