16 красавiка 2024, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць дырэктара фітнэс-цэнтра «Нардзін» распачалі справу

2
Супраць дырэктара фітнэс-цэнтра «Нардзін» распачалі справу

Бізнэсоўцу абвінавачваюць у наездзе на таксіста.

У дачыненні да дырэктара фітнэс-цэнтра "Нардзін" Вячаслава Карнееўца распачатая крымінальная справа. Як стала вядома auto.tut.by Вячаслаў Карнееўцаў знаходзіўся за стырном BMW, які збіў таксіста на вуліцы Кальварыйскай у Менску ўночы 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.

Аварыя здарылася мінулай ноччу на вуліцы Кальварыйскай. Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў слуп, а затым яшчэ ў адзін аўтамабіль. Пасля сутыкнення ён паспрабаваў уцячы, паведаміла ДАІ Менска.

Кіроўцу таксі пасля аварыі даставілі ў рэанімацыю. Пры паступленні ў лякарню медыкі дыягнаставалі ў Дзяніса акрамя закрытай чэрапна-мазгавой траўмы цяжкай ступені, траўматычнае субарахнаідальнае кровазліццё, пласціністыя субдуральные гематомы над левым і правым паўшар'ямі галаўнога мозгу, таксама пераломы левай і правай лапатак і папярочнага атожылка хрыбта. Некалькі дзён таму паступіла інфармацыя аб тым, што пацярпеды выйшаў з комы. Але на 13 кастрычніка вядома, што кіроўца таксі зноў у коме. Лекары робяць вельмі асцярожныя прагнозы. Ён пад 24-гадзінным назіраннем медперсаналу.

Калегі таксіста, якія збіраюць сродкі для таго, каб дапамагчы сям'і, распавялі пра тое, што кіроўца - валанцёр Чырвонага Крыжа, які не раз удзельнічаў у мерапрыемствах пры надзвычайных сітуацыях. Таксама ў Дзяніса ёсць маленькае дзіця - яму 2 гады 9 месяцаў, ягоная жонка знаходзіцца ў дэкрэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках