23 красавiка 2024, aўторак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсельгасхарч пачаў апраўдвацца за «беларускія крэветкі»

5
Мінсельгасхарч пачаў апраўдвацца за «беларускія крэветкі»

Беларусь займае першае месца ў рэйтынгу пастаўнікоў санкцыйных прадуктаў у Расею.

Начальнік галоўнай управы замежнай эканамічнай дзейнасці міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў распавёў, што дзель экспарту ў Расею скарачаецца, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«За восем месяцаў гэтага года аб’ём экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі ў Расею знізіўся на 4% да ўзроўню 2016 года. У мінулым годзе таксама было адзначана скарачэнне на 2% у параўнанні з 2015 годам», – адзначыў Багданаў.

Багданаў зняпраўдзіў абвінавачванні ў рээкспарце санкцыйных прадуктаў харчавання ў Расею.

«Тэма «беларускіх крэветак» разадзьмутая на роўным месцы. Мы і да санкцый пастаўлялі рыбу, гародніну і грыбы як у Расею, так і ў іншыя краіны СНД. Цяпер у нашай краіне сертыфікавана 11 прадпрыемстваў для паставак сельгаспрадукцыі, у тым ліку крэветак, рыбы і морапрадуктаў, у краіны Еўразвязу. У Беларусь жа крэветкі завозяцца з шэрагу дзяржаў, чые тавары адпавядаюць ветэрынарным нормам. Атрымаўшы сыравіну, яе перапрацоўваюць, і пасля гэтага выходзіць новы прадукт. Яму мяняюць мытны код, і потым можна вывозіць крэветкі куды хочаш. Гэта зменены прадукт з дабаўленай коштам, абсалютна нармальная практыка для любога бізнесу, і мы не лічым гэта парушэннем», – заявіў чыноўнік у інтэрв’ю ТАСС.

Нагадаем, што паводле рэйтынгу, які склала расейская кампанія Інвест-Форсайт, Беларусь заняла першае месца ў рэйтынгу пастаўнікоў санкцыйных прадуктаў у Расею.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках