23 красавiка 2024, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронім нашых дзяцей!

37
Абаронім нашых дзяцей!
Мікалай Статкевіч

Новыя патрабаванні прагучаць на Маршы абураных беларусаў 21 кастрычніка.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«Былы супрацоўнік Шклоўскай калоніі робіць вялікую «зону» з усёй краіны, каб зламаць волю грамадзян да супраціву, ператварыць іх у пакорлівых зэкаў. Заўзятыя халуі з кіраўніцтва «сілавых структур» першымі ўлавілі таемнае жаданне свайго гаспадара. Яны патураюць ўкараненню законаў крымінальнага свету ў сваіх установах і імкнуцца распаўсюдзіць іх на ўсё насельніцтва краіны. Нікога ўжо не здзіўляюць блатныя звычкі «праваахоўнікаў». А цяпер чарга дайшла і да войска. Садызм у дачыненні да маладых жаўераў, нахабнае вымаганнегрошай іх камандзірамі, а цяпер яшчэ і «апусканне» вінаватых - усё гэта накіравана на знішчэнне чалавечай годнасці.

Трагедыя маладога жаўнера ў Печах - толькі малая частка таго беззаконня, якое там пануе. Потым маладых людзей, якія звыклі прыніжацца і зневажаць, вяртаюць у грамадства. Некаторых з іх мы ўжо бачылі з дубінкамі падчас народных пратэстаў.

Годнае жыццё можа быць толькі ў годных людзей. Рабскі канвеер пазбаўляе краіну будучыні.

Абаронім годнасць нашых дзяцей, якія апынуліся ў поўнай уладзе галоўнага вертухая і ягоных падбрэхічаў!

Да адказу генералаў, якія стварылі з войска турму-катавальню!

Марш абураных беларусаў - 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!», - заявіў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках