28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча не мае намеру аднаўляць МПП з Расеяй

2
Польшча не мае намеру аднаўляць МПП з Расеяй
Фота: EPA

Жыхары памежных рэгіёнаў не змогуць карыстацца спрошчаным рэжымам перасячэння мяжы.

Урад Польшчы пакуль не разглядае варыянт аднаўлення спрошчанага рэжыму перасячэння польска-расейскай мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Прыпыненне малога прымежнага руху паміж Расеяй і Польшчай у ліпені 2016 года не скараціла колькасць турыстаў і не знізіла аб'ём гандлёвага абарачэння паміж рэгіёнамі.

У той жа час скараціліся выпадкі кантрабанднай перавозкі праз мяжу цыгарэт і бензіну. У сувязі з гэтым урад Польшчы пакуль не разглядае варыянт аднаўлення спрошчанага рэжыму перасячэння польска-расейскай мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў.

Адпаведная інфармацыя з'явілася ў адказ на просьбу дэпутаткі Польскай сялянскай партыі Уршулі Паслаўскай, выказаную ад імя жыхароў Варміньска-Мазурскага ваяводства Польшчы, аб аднаўленні малога памежнага руху. Як адзначыла дэпутатка, Чэмпіянат свету ў футболе, які адбудзецца ў наступным годзе, з'яўляецца добрым момантам для аднаўлення цывілізаваных гандлёвых стасункаў з Расеяй.

Са слоў віцэ-міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Якуба Скібы, пастанова аб прыпыненні МПП была прынятая з меркаванняў нацыянальнай бяспекі. Палітык адзначыў, што ў апошнія гады польскія службы фіксуюць пачашчэнне адмоўных з'яў, напрыклад, расце мілітарызацыя ў Калінінградскай вобласці і актыўнасць спецслужбаў і сілавых структур РФ, а таксама іншыя дзеянні гібрыднага характару, звязаныя з выведкай, кібератакамі, правакацыямі і эканамічным ціскам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках