25 красавiка 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія чыноўнікі абяцалі скульптуру з сімвалам горада, а паставілі ліхтарны слуп

12
Гарадзенскія чыноўнікі абяцалі скульптуру з сімвалам горада, а паставілі ліхтарны слуп

Улады патлумачылі, што ў горадзе «не стае асвятлення».

У пачатку кастрычніка 2017 года на месцы, дзе пяць гадоў таму павінны былі ўсталяваць скульптуру з сімвалам Гародні, паставілі вялікі ліхтар. Маўляў, на плошчы не стае асвятлення.

Праект менскіх скульптараў так і не быў рэалізаваны, пры гэтым аўтары не атрымалі адмовы ад гарадскіх уладаў. Чаму так здарылася? Дазнаўся Hrodna.life.

У лістападзе 2012 года камісія гарвыканкама ў выніку конкурсу выбрала праект скульптараў з Менска: Вадзіма Мацкевіча і Аляксандра Прохарава, ураджэнца Гародні. Яны прапанавалі п'едэстал з мармуру на 16-ці металічных калонах. На п'едэстале - скульптура аленя святога Губерта. У сакавіку 2013 года на прывакзальнай плошчы скульптары і архітэктары прымяраліся да новага аб'екту - ставілі макет з цыраты. У 2014 годзе канструкцыю павінны былі ўсталяваць. Але гэтага не адбылося. У 2016 годзе аўтары прыязджалі ў Гародні абмеркаваць скульптуру і яе ўстаноўку. Але канчатковую пастанову зноў не прынялі. Восенню 2017 месца скульптуры заняў ліхтар.

Адзін з аўтараў праекта Аляксандр Прохараў не страчвае надзею на ўстаноўку скульптуры і дагэтуль падтрымлівае сувязь з Міністэрствам культры і гарадскімі ўладамі. Аляксандр адзначае, што праект атрымаўся нядрэнны і сучасны. Але на яго рэалізацыю, магчыма, паўплывала змена кіраўніцтва Гародні і нястача бюджэтных сродкаў.

«Мы гатовыя да далейшага супрацоўніцтва і можам разгледзець зноў усе заўвагі і прапановы ад горада. Хочацца верыць, што ўстаноўка ліхтара на прывакзальнай плошчы гэта часовая з'ява. Цяпер мы б хацелі пачуць адказ ад гарадскіх улад: ці будзе ўстаноўленая наша скульптура ці не».

У Аддзеле культуры Гародзенскага гарвыканкама журналістам расказалі, што асноўная прычына таго, што на плошчы не ўсталявалі скульптуру - вялікая сума аўтарскага ганарару. У бюджэце такіх грошай няма. Таксама чыноўнікі ад культуры растлумачылі, што праект устаноўкі скульптуры аленя святога Губерта застаецца і, магчыма, будзе рэалізаваны пазней і ў іншым месцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках