19 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Уроцлавам пабудуюць найбуйнейшую ў ЕЗ фабрыку батарэй для электрамабіляў

13
Пад Уроцлавам пабудуюць найбуйнейшую ў ЕЗ фабрыку батарэй для электрамабіляў
Фота: PAP/Paweł Supernak

Будаўніцтва будзе закончанае да 2018 года.

У Кабежыцы пад Уроцлавам пабудуюць найбуйнейшую ў Еўропе фабрыку батарэй для электрамабіляў. Праект з'яўляецца чарговай інвестыцыяй карэйскай кампаніі LG Chem у Польшчы і адначасова найбуйнейшай прамысловай інвестыцыяй за апошнія гады, паведамляе «Радыё Польшча».

На новым заводзе, будаўніцтва якога будзе закончанае да канца 2018 года, будуць створаныя амаль 2,5 тысячы працоўных месцаў. З'явіцца таксама шэраг дапаможных фірмаў, што павялічыць агульную колькасць працоўных месцаў да 5 тысяч.

Міністр развіцця Польшчы Матэвуш Маравецкі адзначыў, што ў перспектыве кожны дзявяты электрамабіль у Еўропе будзе працаваць на батарэі, вырабленай у Польшчы.

«Гэтая інвестыцыя мае каштоўнасць, бо ўпісваецца ў стратэгію электрамабільнісці краіны. Калі мы прадставілі гэтую стратэгію паўтара года таму многія ўспрынялі яе з ухмылкай, сёння ж усе сыходзяцца на думцы, што гэта трэнд будучыні», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Мяркуецца, што кожны год фабрыка ў Кабежыцы зможа вырабляць амаль 100 тысяч батарэй для электрамабіляў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках