19 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапаршчык з Печаў: Я не затрыманы, быў у адпачынку, нічога не ведаю

230
Прапаршчык з Печаў: Я не затрыманы, быў у адпачынку, нічога не ведаю

Гібель жаўнера пад Барысавам абрастае новымі падрабязнасцямі.

У паведамленнях СМІ пачала з'явілася інфармацыя аб тым, што прапаршчык і сяржанты Коржыча затрыманыя, але гэтая інфармацыя не зусім дакладная: на гаўптвахце знаходзяцца два сяржанты, прапаршчык не затрыманы.

Гэта ён сам пацвердзіў «Нашай Ніве»:

Прапаршчык Коржыча, пра якога кажуць, што ён адабраў у жаўнера банкаўскую картку і карыстаўся ёю, - гэта ўраджэнец Браслаўскага раёна, Артур В., 1993 года нараджэння.

Ён сам адслужыў у Печах тэрміновую службу, а з 2015 года стаў прапаршчыкам.

Сёння з абеду ён на допыце ў Следчым камітэце, нічога не каментуе.

«Самагубства...Я не ведаю, я ж у адпачынку быў», - сказаў ён журналістам.

Мы адразу ж задалі пытанне аб банкаўскай картцы.

«Ну не праз тэлефон жа гэта абмяркоўваць...Я цяпер сам на допыце. Сяржанты на гаўптвахце, мяне не затрымлівалі», - адказаў ён.

З намі таксама звязалася жонка Артура. Яна сцвярджае, што проста не верыць у магчымасць усяго раней апісанага ў СМІ. Маўляў, яе муж добры і спагадны чалавек.

Разам яны не жывуць, але знаходзяцца ў шлюбе.

Бацька прапаршчыка жыве ў вёсцы, маці - у Менску. Сам ён жыве па месцы службы, у адным з інтэрнатаў Барысава.

Нагадаем, 21-гадовы ўраджэнец Пінска Аляксандр Коржыч, закліканы на службу менш за паўгода таму, быў знойдзены 3 кастрычніка павешаным у падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі пад Барысавам. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі трагедыі следства назвала суіцыд. Бацькі і сябры загінулага ў гэтую версію катэгарычна не вераць.

10 кастрычніка следства паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы паводле ч. арт.443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемастасункаў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Дарэчы, гэта другая трагедыя за год у Печах - 31 сакавіка ў пятлі знайшлі яшчэ аднаго хлопца - Арцёма Басцюка. Як стала вядома сёння, следчы камітэт спыніў крымінальную справу, распачатую паводле факта смерці Басцюка.

Гомельскія праваабаронцы стварылі петыцыю на сайце zvarot.by з патрабаваннем стараннага расследавання гібелі Аляксандра Коржыча і за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова.

Напісаць каментар 230

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках