24 красавiка 2024, Серада, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі шляхціц з Палесся шукае сваякоў у свеце

2
Беларускі шляхціц з Палесся шукае сваякоў у свеце

Пятро Шпакоўскі не забывае пра свае карані.

Выхадзец з вёскі Ольпені Столінскага раёна, цяпер мянчук Пятро Шпакоўскі, у архівах вывучае свой радавод і стварае генеалагічнае дрэва, піша сайт «Медыя-Палессе».

А пачалося ўсё з таго, што неяк адзін са сваякоў паказаў Пятру метрыку ягонага прадзеда. Дакумент пацвярджаў, што Шпакоўскія - прадстаўнікі шляхецкіх роду. Пятро Яўгенавіч зацікавіўся і неўзабаве даведаўся, што наконт роду Шпакоўскіх у Нацыянальным гістарычным архіве захоўваецца блізу чатырох тысяч старонак. Дзякуючы захаваным дакументам, ён вызначыў свой радавод аж да 18 калена, даведаўся імёны продкаў да сярэдзіны XV стагоддзя.

З дакументаў вынікае, што род Шпакоўскіх бярэ пачатак з вёскі Мясяцічаў (Пінскі раён). У дакументах гэтыя звесткі датуюцца пачаткам XVI стагоддзя і звязаны з імёнамі чатырох братоў Шпакоўскіх. Вядома, што два іх нашчадкі, два родныя браты, выехалі з Піншчыны. Адзін з братоў купіў зямлю ў Вялемічах, дзе і застаўся, а другі - у Ольпені. Вось ад гэтага другога брата і бярэ пачатак род ольпенскіх Шпакоўскіх, да якога належыць Пятро Яўгенавіч Шпакоўскі.

За кароткі час Пятру Яўгенавічу ўдалося знайсці братоў і сясцёр у сёмай стрэчы, якія жывуць у Берасці, Віцебску, Драгічыне, Жодзіна, Століне. Мужчына адшукаў некаторых сваякоў па бацькоўскай лініі ў Аўстраліі, Канадзе, Польшчы, Расеі, ЗША, Украіне. З дапамогай чытачоў «Медыя-Палесся» ён разлічвае, што хто-небудзь з нашчадкаў роду Шпакоўскіх, карані якіх ідуць з пінскіх Мясяцічаў, адгукнецца на ягоныя пошукі. Звязацца з Пятром Шпакоўская можна праз тэлефон 375.447.170.875.

Вывучэннем роду Пятро Яўгенавіч займаецца паўтара года. За гэты час паспеў ініцыяваць святкаванне 150-годдзя «Пінскай шляхты» на Столінскім Палессі ў тых месцах, дзе бываў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Таксама арганізаваў з аднакласніцай Валянцінай Ляшкевіч сустрэчу ольпенцаў у ДК Менскага трактарнага завода. Ёсць ягоная заслуга і ў адкрыцці музея ў Ольпені і дастаўцы валуна ў вёску, на якім будзе ўсталяваная мемарыяльная шыльда.

- Вельмі шмат альпенцаў жывуць у самых розных кутках зямлі. Было б вельмі добра арганізаваць тут, у Альпені, фэст, каб усе яны маглі прыязджаць на сваю гістарычную радзіму, - кажа Пятро Шпакоўскі. - Заадно і пра наша Столінскае Палессе даведаліся б многія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках