17 красавiка 2024, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cенат Чэхіі выступіў з прынцыповай заявай з нагоды слоў Зэмана

11
Cенат Чэхіі выступіў з прынцыповай заявай з нагоды слоў Зэмана

Парламент назваў выступ прэзідэнта «легітымізацыі расейскай агрэсіі супраць Украіны».

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман, які заявіў аб анэксіі Крыма Расеяй як аб «скончанай справе», павінен паважаць палітыку сваёй краіны. Пастанову аб гэтым прыняў Сенат Чэхіі, піша «Гордан».

Верхняя палата парламента (Сенат) Чэхіі прыняла сёння пастанову, у якой назвала словы прэзідэнта краіны Мілаша Зэмана аб анэксіі Крыма як аб «скончанай справе» легітымізацыі расейскай агрэсіі ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў стэнаграме паседжання, апублікаванай на сайце Сената.

З 47 сенатараў, якія прысутнічалі ў зале, «за» прагаласавалі 38. Не падтрымалі пастанову тры чалавекі.

У дакуменце, які падтрымаў Сенат Чэхіі, гаворыцца, што прэзідэнт павінен паважаць замежную палітыку краіны.

Прапанову прызнаць, што Зэман прычыніў сваімі заявамі шкоду інтарэсам Чэхіі, сенатары не падтрымалі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках