29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горад першага трамвая: унікальныя факты з гісторыі Віцебска

3
Горад першага трамвая: унікальныя факты з гісторыі Віцебска

Віцяблянам сапраўды ёсць чым ганарыцца.

Трамвай у Віцебску не проста від грамадскага транспарту. Гэта гонар жыхароў і славутасць горада, піша vkurier.by.

Старенький моторный трамвай немецкой фирмы «Гота», табличка на котором указывает маршрут – «Вокзал – Лазарет». Фото Светланы Васильевой

Гісторыя трамвая ў Віцебску пачынаецца ў далёкім 1896 годзе, менавіта тады віцебская ўправа заключыла дамову з грамадзянінам Францыі Фернанам Гільенам. У дакуменце было ўказана, што Гільен атрымлівае канцэсію на будаўніцтва і эксплуатацыю трамвая ў Віцебску на 40 гадоў.

Грамадзянін Францыі павінен быў пабудаваць за свае грошы электрычную чыгунку з усім неабходным для яе, уключаючы электрастанцыю магутнасцю 425 кВт. Дарэчы, будаўніцтва гэтай электрастанцыі стала неверагодным поспехам для горада. З яе дапамогай асвятляўся губернатарскі палац, штаб дзвінскай вайсковай акругі, суд, гатэль, лазарэт і тэатр.

А ў траўні 1898 года ў губернскім Віцебску адбываецца важная падзея: пуск электрычнага трамвая. Наш горад стаў першым беларускім горадам, дзе з'явіўся гэты від транспарту. Што паказальна, у Маскве трамвай стаў выкарыстоўвацца толькі праз год, а ў Санкт-Пецярбургу - праз дзевяць гадоў.

Стрит-арт о пуске электрического трамвая в витебском депо. Автор граффити – бывший вагоновожатый Владимир Фадеев. Фото Светланы Васильевой

Віцебскі трамвайны парк складаўся з 18 маторных і 16 прычапных вагонаў. Даўжыня лініі была 5,1 кіламетра.

Фото «Таямніцы Віцебска»

А вось што пісала газета «Губернскія ведамасці» пра адкрыццё трамвайнага руху:

«Нельга не вітаць гэта новае для нашага горада камерцыйнае прадпрыемства, якое дае магчымасць публіцы танна, хутка і зручна пераязджаць з аднаго канца горада на іншы. З нагоды трамвая было шмат, нават занадта шмат розных размоў. Было шмат асоб, што спачувалі і аказвалі маральную і практычную падтрымку новай установе. Але былі і тыя, што казалі, што гэта заўчасная і занадта вялікая раскоша для Віцебска, які не мае прыстойнага асвятлення, добрых маставых і іншае.

Казалі, што будзе шмат няшчасных выпадкаў, бо публіка можа трапляць пад колы вагонаў, што коні рамізнікаў будуць палохацца трамвая, кідацца на тратуары - на публіку, або праз парэнчы моста ў Дзвіну...

Мы не адмаўляем: Віцебску яшчэ шмат чаго бракуе ў добраўпарадкаванні. Няўжо ж праз тое, што ў нашым горадзе дрэннае асвятленне, трэба было адмовіцца ад зручнага і таннага спосабу руху, які прапануе бельгійская кампанія не толькі бясплатна для горада, але нават і з матэрыяльнай выгадай для гарадской касы.

Вядома, напаўненне дзяржавы замежным капіталам і прадпрыемствамі не зусім пажаданае. Але, што ж рабіць, калі нашы камерсанты цяжкія на пад'ём, абавязкова хочуць нажыць паболей і з пагардай адварочваюцца ад прадпрыемства, якое дае 3-4% чыстага прыбытку. Між тым, нам добра вядома, што арганізатары трамвая будуць цалкам задаволеныя, калі атрымаюць толькі 4% прыбытку.

А што з нагоды няшчасных выпадкаў, то не адмаўляем, што пры руху трамвая няшчасныя выпадкі могуць быць, але ж, яны бываюць і пры ўсякім іншым руху: пешым, конным, паравым. Усё залежыць ад самой публікі! Але каб няшчасцяў дадалося - не думаем. І, нарэшце - вагоны трамвая вось ужо некалькі дзён манеўруюць ва ўсіх напрамках горада, а пра няшчасныя выпадкі зусім не чуваць, ды і коні, хоць і палохаюцца некаторыя, але не кідаюцца ні на тратуары, ні праз парэнчы моста. Сцерпіцца-злюбіцца. Між тым, не забудзьцеся, што трамвай, акрамя ўсіх сваіх выгод для публікі, дае магчымасць зарабіць сумленны кавалак хлеба цэламу натоўпу майстравых рабочых і з часам робіцца поўным здабыткам горада.

Са свайго боку мы верым у поўны поспех прадпрыемства, шчыра вітаем гэту карысную ўстанову і спадзяёмся, што да нашага сціплага голасу далучацца ўсе тыя, хто праўдзіва дбае пра інтарэсы і патрэбы нашага горада».

Скульптор Иван Казак создал образ кондуктора на основе исторических документов, которые хранятся в Музее истории Витебского трамвайно-троллейбусного управления. Фото Светланы Васильевой

Нагадаем, у Віцебску ёсць унікальны музейны комплекс гісторыі віцебскага трамвая, размешчаны на 5-й вуліцы Фрунзе, дом 7. Частка музейнай экспазіцыі - тэматычны роспіс плота на тэрыторыі дэпо, які ўяўляе сабой «карцінную галерэю», пераносячы гледачоў у канец 19 стагоддзя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках