25 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі парламент ухваліў новую Канстытуцыю

2
У Грузіі парламент ухваліў новую Канстытуцыю

Грузінскі парламент пераадолеў вета прэзідэнта.

Парламент Грузіі на пазачарговым пасяджэнні пераадолеў вета прэзідэнта і ўхваліў новую Канстытуцыю краіны. Папраўкі прэзідэнта Георгія Маргвелашвілі адхілілі, пасля чаго была прынятая першапачатковая рэдакцыя дакумента. У галасаванні не ўзялі ўдзелу прадстаўнікі апазіцыйных фракцый, яны вывесілі ў зале плакат «патаптаная нагамі Канстытуцыя», паведамляе svoboda.org.

Вета прэзідэнта парламент абмяркоўваў больш за 5 гадзін. За новую Канстытуцыю зноў прагаласавала кіруючая партыя «Грузінская мара». Яна кантралюе 117 мандатаў пры неабходным мінімуме 114 галасоў.

Новая Канстытуцыя забяспечвае пераход Грузіі на парламенцкае праўленне і істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта. Яна ўвойдзе ў дзеянне праз год, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Раней прадстаўнікі апазіцыйных партый заявілі, што могуць арганізаваць масавыя акцыі пратэсту супраць новай рэдакцыі закона.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках