19 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пікетавалі амбасаду Беларусі

10
У Маскве пікетавалі амбасаду Беларусі

Гісторыкі правялі пікеты ў знак салідарнасці з выкладчыкам Пятром Рабавым.

У Маскве насупраць амбасады Беларусі ў пятніцу, 13 кастрычніка, праходзіць серыя адзіночных пікетаў у падтрымку асуджанага ў Баранавічах расейскага выкладчыка Пятра Рабава, распавёў РБК арганізатар акцыі прафесар Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН Вадзім Дам’е.

ФОТА: ПАДАДЗЕНАЕ РБК

«Мы праводзім сем пікетаў, у руках плакаты тыпу «Лекцыя па гісторыі не злачынства» і «З якога часу філасофія забароненая», - распавёў Дам’е. З ягоных слоў, паліцыя нікога з удзельнікаў пікету не затрымлівае.

ФОТА: ПАДАДЗЕНАЕ РБК

Дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага ўніверсітэта Пётр Рабаў, які прыехаў у Горадню і Баранавічы, каб прачытаць лекцыі па анархізму і палітычнай філасофіі, быў затрыманы беларускай міліцыяй. 11 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы арыштаваў Рабава паводле арт. 17.1 КоАП Беларусі (дробнае хуліганства) і прысудзіў да шасці дзён у ізалятары часовага ўтрымання горада Баранавічы. Пасля абвяшчэння прысуду Рабаў абвясціў сухую галадоўку.

Як распавёў арганізатар лекцый Рабава ў Беларусі (пажадаў захаваць ананімнасць), выкладчыка абвінавацілі ў тым, што ён нецэнзурна лаяўся ў публічным месцы.

ФОТА: ПАДАДЗЕНАЕ РБК

Пётр Рабаў - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. У.І. Леніна, чытае лекцыі аб анархізму ў адукацыйным цэнтры «Архэ». Ён даследуе гісторыю і філасофію анархізму. Таксама Рабаў напісаў кнігі «Кароткі нарыс гісторыі анархізму ў XIX-XX стагоддзях», «Гісторыя рускага народа і расейскай дзяржавы» і «Культура Элады».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках