20 красавiка 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Дзедаўшчына ў вайсковай частцы ў Барысаве

74
Фотафакт: Дзедаўшчына ў вайсковай частцы ў Барысаве

Агульны стан беларускага войска ў фотаздымках.

Nn.by паказвае некалькі задакументаваных прыкладаў гвалту ў сістэме беларускай тэрміновай службы. Здымкі фатограф Сяргей Гудзілін праводзіў у 2010 годзе падчас сваёй службы ў войсках сувязі ў Барысаве. Не прэтэндую на рэпрэзентатыўнасць і строгую адпаведнасць гэтых фота нормам у іншых частках, але вы не паставіце пад сумнеў дакументальнасць гэтых здымкаў, - піша Гудзілін. – Падчас здымкі я спрабаваў быць максімальна карэктным, таму візуальнымі сродкамі перадаецца хутчэй атмасфера дзедаўшчыны, чым канкрэтныя эпізоды. Некаторыя здымкі публікуюцца ўпершыню.

1. Форма. Маладыя салдаты атрымліваюць форму на складзе ў вайсковай частцы ў Барысаве. З гэтага моманту і праяўляецца іерархія ў войску. Салдаты другога ці трэцяга перыяду службы дазваляюць хадзіць сабе ў выцвілай форме з расшпіленымі верхнімі гузікамі. Знешні выгляд рэгламентуецца па перыядам службы.

2. Казарма. Да прысягі навабранцы жывуць асобна пад наглядам сяржантаў старэйшай службы. Кантроль афіцэрскага складу там мінімальны. Тут і пачынаецца першы досвед «выхавання». На фота - момант адпрацоўкі каманды «45 секунд, адбой!». За гэты час усе салдаты павінны распрануцца і легчы ў ложак. Калі так трэніруюць 1-2 разы перад адбоем, то, можа, і няблага. Але заняткі могуць працягвацца пасля адбою яшчэ з цэлую гадзіну...

3. Парадак. Ясна, што маладыя байцы павінны прывучацца да аднастайнага парадку ў казарме. Таму ложкі сяржанта, а потым і «дзядоў» у казарме рассцілаюць і засцілаюць толькі маладыя байцы.

4. Работы. Чатыры дзяды назіраюць за працай траіх маладых салдат. Маладыя працуюць заўсёды больш за астатніх, гэта тычыцца ўсяго, што адбываецца падчас службы.

5. Цыгарэты. Магутны інструмент тавараабароту, уплыву і кантролю. У «маладых» цыгарэты павінны быць заўсёды, яны павінны выдаваць іх «старэйшым» на першую просьбу. Калі цыгарэты шукаюцца вельмі доўга, то можна забараніць курыць усяму маладому папаўненню. На фота як раз такі момант - навабранцы едуць з лазні ў Печах і «пакараныя» забаронай на курэнне на 3 дні.

6. Іерархія. Яна выяўляецца не толькі ў форме. Навабранцы павінны мыцца ў асобнай частцы лазні, стаяць у першых шэрагах, быць апошнімі ў чарзе ў сталовую і гэтак далей.

7. Фішка. Малады салдат у вайсковай частцы ў Барысаве стаіць напагатове ля ўваходу ў казарму, пакуль стараслужачыя п'юць піва ў «капцёрцы», а 12 гадзіне ночы. Так прастаяць напагатове можна па гадзіне-дзве ці змяняцца з іншым «маладым».

8. Фізічны гвалт. Шырока не распаўсюджаны, бо пакідае сляды на целе. Але часам дзейсны метад, каб кантраляваць асобу. «Ласі», «Шчаглы», «Фанера», «Тармазы» - усё гэта, бывае, адпрацоўваецца і «прапісваецца». Часам суправаджаецца жорсткім мужчынскім гумарам, але гвалт ёсць гвалт.

9. Бессань. «Дзяды» будзяць маладых у казарме. Барысаў, зіма 2010. Развіццё падзей залежыць ад эмацыйнага стану стараслужбоўца: могуць выстраіць у шарэнгу, прызначыць фізкультхвілінкі і гэтак далей. Заснуць дазваляецца глыбокай ноччу пасля 2 гадзін.

10. «На локці, гультаіна!». Дысцыплінарная каманда для маладых салдатаў у войску. Педагагічны інструмент у любой сітуацыі: не прынеслі цыгарэт, не прыбраліся ў казарме - і сяржанты атрымалі вымову ад «шакалаў» (афіцэрскі склад вайсковай часткі ці кантрактнікі). Усё маладое папаўненне становіцца ва ўпор да падлогі і не павінна дакрануцца жыватом да падлогі па 10-20 хвілін. Пасля дэмбеля я ўжо даведаўся, што ў цывільным жыцці гэта модны інструмент прыхільнікаў здаровага ладу жыцця - планка.

11. «Абшчак», «Даляшка» і г.д. у выхадныя дні бацькі наведваюць у частках маладых салдат. Ежу і гасцінцы малады салдат можа паесці толькі з бацькамі. Палова «пайкі» ад бацькоў аддаецца дзядам. Харчавацца звыш нормы ў сталовай забаронена першыя месяцы службы. За піражок ці халву з кіёска могуць дазволіць з'есці бохан чорнага хлеба, пакуль твае маладыя калегі стаяць на локцях - непрыемна ў гэтым момант усім.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках