29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адбіла трэцюю кібератаку РФ

Польшча адбіла трэцюю кібератаку РФ

Польскія кіберэкспэрты паспяхова справіліся з трэцяй спробай хакерскай атакі з Расеі.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч заявіў, што кіберэкспэрты паспяхова справіліся з трэцяй спробай хакерскай атакі з РФ.

Пра гэта паведамляе ZN.ua.

«Гэта была ўжо трэцяя кібератака з Расеі. На шчасце, мы справіліся. Але пагроза расце з кожным днём», - сказаў Мацарэвіч.

Ён адзначыў, што напад быў здзейснены на ўкраінскія прадпрыемствы, якія маюць аддзяленні ў іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы. «У іншых еўрапейскіх краінах яны былі заблакаваныя, а ў Польшчы - не. Мы прадухілілі ўплыў на гэтыя кампаніі, іх кампутарныя сістэмы», - сказаў польскі міністр.

Мацарэвіч адзначыў, што праблема кібератакі не датычыць якой-небудзь вузкай сферы. «У наш час кібератака можа знішчыць абаронны патэнцыял дзяржавы і наогул увесь патэнцыял краіны», - дадаў ён.

Ён таксама паведаміў, што ў Польшчы працягваюць працаваць над стварэннем кібервойск, у склад якіх увойдуць блізу тысячы супрацоўнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках