19 красавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ва Украіне вывучаюць беларускую мову

1
Як ва Украіне вывучаюць беларускую мову

У Ірпенскай школе ва Украіне беларускую мову вывучаюць ужо 12 гадоў.

Ва Украіне пачалі вывучаць беларускую мову даўно. Піянерам гэтай справы стала Ірпенская спецыялізаваная агульнаадукацыйная школа з вывучэннем замежных моваў. Яе ва Украіне ведаюць яшчэ як Школу лінгвістыкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Беларускую мову тут выкладаюць ужо 12 гадоў. Пакуль – факультатыўна, але з часам плануюць вывучаць з першага класа. Цяпер факультатыў наведваюць 12 вучняў. Хоць прайшло яшчэ мала заняткаў, у кожнага з іх ужо ёсць сваё ўлюбёнае беларускае слова – «аблокі», «сонейка», «чаўнок».

Для настаўніцы Ганны Ткачэнкі, якая і сама яшчэ вучыцца ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Шаўчэнкі, выкладанне беларускай мовы ў школе – таксама першы досвед. І ёй гэта падабаецца. Праграму навучання для васьмігадовых украінцаў яна распрацавала сама на аснове перададзеных беларускай амбасадай падручнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках