25 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наша гістарычная памяць

Наша гістарычная памяць
Тадэвуш Касцюшка

15 кастрычніка спаўняецца 200 гадоў ад смерці кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года генерала Тадэвуша Касцюшкі.

З пытаннем пра Тадэвуша Касцюшку, як асобу ў нашай гісторыі, карэспандэнт звярнуўся да выпадковых мінакоў, якіх сустракаў у мінулыя дні ў горадзе Шклове. Вось якія былі пачуты адказы:

Кацярына Аляксееўна, 67 год: «Тадэвуш Касцюшка? Няведаю. Напэўна нейкі польскі пісьменнік, або навуковец?»

Дзяніс, студэнт, 21 год: «Тадэвуш Касцюшка – краўнік паўстання ў Польшы і Беларусі. А вось тое, што ен магчыма быў у Шклове, чую ўпершыню!»

Валерый, на выгляд каля 45-48 гадоў: «Навошта нам гэты паляк! У Шклове ёсць помнік Сямёну Зорычу, які шмат зрабіў для Шклова».

Дзяўчаты, школьніцы 8-га класа: «Пра Тадэвуша Касцюшку нічога няведаем. Па гісторыі зараз вывучаем старажытны час. А вось пры Зорычы ў Шклове быў росквіт, працаваў тэатр і шляхетнае вучылішча».

Аляксандр Сцяклоўскі, 61 год: «З пункта погляду менавіта нас беларусаў, Тадэвуш Касцюшка недацягвае на сімвал нашага нацыянальнага героя. Ён быў прадстаўнік шляхетсва, якое на той момант у большасці цягнулася да польскай культурнай традыцыі. Да Беларусі ён мае дачыненне больш як па месцу нараджэння. Таксама не трэба шклаўчанам залішне ўзнімаць і постаць Сямёна Зорыча. Да мясцовых жыхароў у яго былі выкючна эксплуататарскія адносіны».

Не вельмі адрозніваліся адказы ў іншых шклаўчан, з кім прыйшлося размаўляць у мінуўшыя некалі дзён.

Не вельмі адрозніваліся адказы ў іншых шклаўчан, з кім прыйшлося размаўляць. І як бачна з гэтых адказаў, жыхары Шклова, больш ведаюць і «ганарацца» тагачасным ўладаром Шклова Сямёнам Зорычам, а постаць Тадэвуша Касцюшкі сапраўды «недацягвае» да нацыянальнага героя.

Гістарычная даведка: Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў маёнтку Мерачоўшчына тагачаснага Слонімскага павета. Нашчадак старажытнага беларускага роду. Ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героям у Беларусі, Польшы і ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года супраць расійска-прускай акупацыі краіны. 22 красавіка паўстанне перамагло ў Вільні і хутка стала пашырацца на іншыя беларускія гарады і мястэчкі. Касцюшка 7 мая выдаў «Маніфест», які надзяляў сялян асабістай воляй, прызнаваў за імі права на зямлю, якую яны апрацоўвалі, абмяжоўваў паншчыну.

Гэта павярнула да паўстання сялян. Аднак атрады дрэнна ўзброеных паўстанцаў не маглі процістаяць рэгулярным рускім войскам, да таго ж і ў кіраўніцтве паўстанцаў было зроблена некалькі стратэгічных памылак. К восені паўстанне было жорстка падаўлена, а сам Касцюшка цяжка паранны ўзяты ў палон. Давялося ў хуткім часе славутаму беларусу праехаць і вулачкамі тагачаснага Шклова. Па загаду Кацярыны ІІ Касцюшку павезлі ў Пецярбург. Баючыся нападу паўстанцаў, маршрут абралі акружны – праз Украіну, потым праз Гомель, Магілёў, Шклоў і далей на Оршу і Віцебск. Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Папалітай і незалежнае існаванне Вялікага Княства Літоўскага і Польшы была скасавана.

Тое, што пра жыццё Зорыча ў Шклове ведаюць лепей, невыпадкова. Пра асобу Зорыча шмат напісана, добра адлюстравана гэта асоба і ў экспазіцыі мясцовага музе, існуе помнк Зорыча ў Шклове. Даследчыкі дзейнасці Зорыча незаўсёды згадваюць, што знакаміты культурна-эканамічны бум, які назіраўся ў Шклове пры дзейнасці гэтага вядомага фаварыта рускай імператрыцы аказаўся кароткачасовым. Драпежніцкая эксплуатацыя сялян і рамеснікаў Шклоўскага маёнтка прывяла да іх крайняй беднасці.

Вядомы расійскі літаратар Аляксандр Нікіценка, які наведаў у гэты час Шклоў, у сваім дзённіку зрабіў такі запіс: «Я заходзіў у хаты тутэйшых сялян – што за праца і беднасць. Дзеці брудныя, амаль ці пакутуюць хваробамі вачэй, ці балячкамі на твары і на целе. Твары пазбаўлены жывасці, атупелыя, хаця пад гэтай іх маскай хаваюцца розум і хітрасць. Гэтыя людзі, відаць, пакутуюць ад празмернай беднасці і прыгнёту». Вось чаго каштавала раскошнае жыццё тагачаснага ўладальніка Шклова. Невядома, ці адбылася сустрэча ў Шклове Тадэвуша Касцюшкі і ўладара Шклова Сямёна Зорыча. Але калі і адбылася і позіркі іх сустрэліся, то аб чым былі ў гэты момант іх думкі? Пра гэта можна толькі меркаваць, бо на скрыжаванні гістарычнага лёсу сустрэліся два генералы, якія па-рознаму дасягнулі гэтага звання і па-рознаму выканалі сваё прызначэнне на Беларусі.

Харытон Васільевіч, «Магілёўскі рэгіён»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках