23 красавiка 2024, aўторак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бацькі былога першага намесніка генпракурора Украіны знайшлі залатую рыдлёўку

17
У бацькі былога першага намесніка генпракурора Украіны знайшлі залатую рыдлёўку
ФОТА: FACEBOOK.COM

Рэнат Кузьмін абвешчаны ў міжнародны вышук.

У бацькі былога першага намесніка генеральнага пракурора Украіны падчас ператрусу знайшлі рыдлёўку з чыстага золата.

Фотаздымак рыдлёўкі апублікавала ў «Фэйсбуку» прэс-сакратарка генпракурора Украіны Ларыса Сарган, паведамляе «Радыё Свабода».

Былога намесніка генеральнага пракурора за Віктарам Януковічам Рэната Кузьміна абвінавачваюць у розных маёмасных злачынствах. Яго абвясцілі ў вышук. Кузьмін уважае свой «пераслед за палітычны».

Нагадаем, у 2014 годзе пасля ўцёкаў з Украіны Віктара Януковіча ў ягонай рэзідэнцыі знайшлі залаты батон.

Фото: facebook.com
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках