20 красавiка 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Кінунен: На мяжы Фінляндыі працуе тры чалавекі, а не 50 памежнікаў, як у нас

11
Анастасія Кінунен: На мяжы Фінляндыі працуе тры чалавекі, а не 50 памежнікаў, як у нас

Беларуская біятланістка Анастасія Кінунен (Дубарэзава) распавяла аб узроўні жыцця фінаў і беларусаў.

- Беларусь адстае ад Фінляндыі на 93 пазіцыі па ўзроўні росквіту? Што ж, - можа быць, дастатак жыхароў Паўночнай Еўропы і вышэйшы. Але фіны плацяць вялізныя падаткі (да 36% на даходы прыватных асоб), якімі папаўняюць дзяржбюджэт. Там аптымізаваная колькасць працоўных месцаў: на мяжы Фінляндыі працуе ўмоўна тры чалавекі, а не 50 памежнікаў, як у нас, або расейцаў. Яны ўмеюць эканоміць. У Фінляндыі, як і ў Беларусі, ёсць вельмі розныя пласты насельніцтва. Хоць фінскі сярэдні клас, магчыма, жыве лепш.

У інтэрнэце пішуць, што маладым маці ў Фінляндыі выдаюць «залатыя» скрынкі. Напраўду сацыяльная дапамога на дзіця - 150 еўраў, а ў нас - блізу тысячы. У Фінляндыі гэтую дапамогу можна ўзяць грашыма альбо скрынкай, укамплектаванай прадметамі першай неабходнасці для немаўляці.

У Фінляндыі ёсць адчувальная перавага ў плане камфорту - гэта выдатна выбудаванае безбар'ернае асяроддзе. Я як маладая мама магу свабодна перасоўвацца па горадзе, усюды заходзіць з вазком і здзяйсняць патрэбныя дзіцяці рытуалы. Сапраўды гэтак жа ўсё прадумана для інвалідаў - на музычных фэстах для іх нават робяць асобныя трыбуны, - распавяла біятланістка ў інтэрв'ю «Прессболу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках