19 красавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым можа дапамагчы Вяйшнорыя

1
Чым можа дапамагчы Вяйшнорыя

Вяйшнорыi — гэта дадатковыя пляцоўкі для распаўсюду карыснай для грамадзтва інфармацыі.

Пішу як рэзыдэнт Вяйшнорыі да новаабраных дэпутатаў Сойму.

Па-першае, гумару катастрафічна не хапае ў Беларусі. «Як вы можаце сьмяяцца, калі вакол такое творыцца!». Нібыта панурасьць чамусьці дапамагала. Сур’ёзнае па зьмесьце часта больш эфэктыўнае, калі забаўнае па форме.

Па-другое, Вяйшнорыя можа стаць цудоўнай пляцоўкай для палітычнай сатыры.

Нядаўна скончыліся выбары ў «парлямэнт Вяйшнорыі».

Ужо можна пачытаць водгукі пра падман і падтасоўкі. Цудоўна. Вешайце на сайт відэа «Лебядзінага возера», а праз пару дзён заяўляйце што ГКЧП на чале з Ярмошынай зрынутае ).

Рэагуйце на рэальныя падзеі ў Беларусі: «адсутнасьць» дзедаўшчыны, напрыклад.

Па-трэцяе, «Вяйшнорыя» разам з фэйсбукам ды іншымі сацсеткамі плюс мэсынджарамі — гэта ня менш за 13 000 пракачаных, прасунутых юзэраў. Ня толькі спажыўцоў інфармацыі, але і патэнцыйных рэтрансьлятараў.

Асабіста я з сур’ёзам стаўлюся да фінансавага аналітыка Вадзма Іосуба ў ролі новаабранага дэпутата ў парлямэнт Вяйшнорыі. Вадзім Іосуб прасоўвае ідэю талера як нацыянальнай валюты, выступае за свабодны і лібэральны валютны рынак, за ўсе разьлікі на тэрыторыі Беларусі толькі ў нацыянальнай валюце. І гэтыя ідэі не выглядаюць жартам.

Праект Вяйшнорыя — гэта дадатковыя пляцоўкі для распаўсюду карыснай для грамадзтва інфармацыі, а ня толькі гульня.

Хоць гульня — гэта таксама карысна, мы ўсе вучыліся жыць праз гульні.

Магчыма, цяпер зможам павучыцца будаваць краіну праз гульню. Пакуль гульню.

Севярын Квяткоўскі, «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках