29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы аб трагедыі ў Печах

49
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы аб трагедыі ў Печах

Пяць чалавек адхіленыя ад працы, чатыры - звольненыя з войска.

Пяць службовых асоб з вайсковай часткі, дзе загінуў жаўнер Аляксандр Коржыч, адхіленыя ад працы, яшчэ чатыры чалавекі звольненыя. Такую інфармацыю ў эфіры тэлеканала АНТ агучыў начальнік управы інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

"Загадам міністра абароны Беларусі за непрыняцце вычарпальных захадаў для падтрымання статутнага парадку адхіленыя ад пасад пяць службовых асоб 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра, у тым ліку камандзіра вайсковай часткі, дзе праходзіў службу вайсковец. Чацвёра вайсковых службовых асоб звольненыя з шэрагаў Узброеных сіл", - заявіў Уладзімір Макараў.

Ён таксама нагадаў, што Следчы камітэт і пракуратура працягваюць праверку факту загубы вайскоўца. Адначасова вайсковым міністэрствам правяраецца паўната выканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі, якія павінны сачыць за парадкам у вайсковай частцы.

Тым часам у інтэрнэце працягваецца збор подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова. Пасля блакавання сайту Zvarot.by, дзе было сабрана блізу 11 тысяч подпісаў, кампанія збору подпісаў перасунулася на сайт petitions.by. Менш чым за дзень сабралі 2297 подпісаў з патрэбных 2000.

Нагадаем, што 3 кастрычніка 21-гадовы ўраджэнец Пінска Аляксандр Коржыч, набраны на службу менш за паўгода таму, быў знойдзены павешаным у сутарэнным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі пад Барысавам. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі трагедыі следства назвала суіцыд. Бацькі і сябры загінулага ў гэтую версію катэгарычна не вераць.

10 кастрычніка следства паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы паводле ч. 3 арт.443 КК (парушэнне статутных правілаў дачыненняў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Дарэчы, гэта другая трагедыя за год у Барысаве - 31 сакавіка ў пятлі знайшлі яшчэ аднаго хлопца - Арцёма Басцюка. Следчага камітэт спыніў крымінальную справу, распачатую паводле факту смерці Басцюка.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках