24 красавiка 2024, Серада, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разбор палётаў у спецслужбах прадоўжыцца». Чаму могуць паляцець галавы ў ААЦ?

56
«Разбор палётаў у спецслужбах прадоўжыцца». Чаму могуць паляцець галавы ў ААЦ?
СЯРГЕЙ ШПЕГУН (ЗЛЕВА) І ГЛАВА КДБ ВАЛЕРЫЯ ВАКУЛЬЧЫК

Праз што Лукашэнка незадаволены кіраўнікамі ўстаноў.

У пятніцу Лукашэнка адхіліў ад пасад кіраўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) - да заканчэння расследавання прадстаўленых Лукашэнку фактаў. Чаму незадаволеныя кіраўнікамі ўстановы?

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі мяркуе, што прэтэнзіі, перш за ўсё, могуць быць звязаныя з тым, што дзейнасць арганізацыі не зусім адпавядае мэтам і задачам, якія ставіліся перад ААЦ, піша «Салідарнасць».

- Спачатку планавалася, што гэта будзе асаблівая спецслужба, падобная Агенцтву нацыянальнай бяспекі ЗША. Спецслужба, якая будзе кантраляваць усе тэлекамунікацыі ў краіне (у тым ліку камунікацыі, у якія ўцягнутыя чыноўнікі і прадстаўнікі іншых спецслужбаў) і выкрываць правапарушэнні, карупцыйныя праявы яшчэ на этапе задум, - адзначае Арсень Сівіцкі.

- Аднак, як я разумею, гэтага не адбылося. Дзейнасць ААЦ, фактычна, звялася да рэгулявання інтэрнэту ў Беларусі. Выпаў аналітычны складнік.

Праблема з аналітычнай працай датычыцца і іншых спецслужбаў, мяркуе экспэрт. Гэта стала відавочна падчас пратэстаў у сакавіку гэтага года. Рыторыка Аляксандра Лукашэнкі, заснаваная на зробленых яму дакладах, выглядала дзіўнай.

- Агучаная лінія была неадпаведная рэчаіснасці. Напрошваецца выснова, што гэта была альбо некампетэнтнасць прадстаўнікоў спецслужбаў, альбо дэзінфармацыя з мэтай дасягнення пэўных геапалітычных эфектаў. Думаю, у Лукашэнкі ўзнікае пытанне не толькі да ААЦ, але і іншым спецслужбаў. Бо выглядае ўсё так, што яны не здольныя вызначыць рэальную крыніцу пагроз для Беларусі і дагэтуль прадаўжаюць ідэалагічную і прапагандысцкую лінію пра тое, што Захад збіраецца ладзіць тут рэвалюцыю, - мяркуе Арсень Сівіцкі.

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў мяркуе, што «разбор палётаў прадоўжыцца» і будуць кадравыя змены ў іншых сілавых структурах і спецслужбах.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках