19 красавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старому замку ў Гародні вернуць аблічча часоў караля Стэфана Баторыя

3
Старому замку ў Гародні вернуць аблічча часоў караля Стэфана Баторыя

У часы панавання манарха неафіцыйнай сталіцай РП стала Гародня.

У Гародні прадаўжаецца рэстаўрацыя Старога замка, паведамляе «Радыё Свабода».

На дзядзінцы спілавалі некалькі дрэў, знялі асфальт. Расчысцілі месца для працы археолагаў.

Уязная вежа больш за два гады стаіць з абдзёртым тынкам. Увесну плануюць зняць дах, верхнюю частку брамы разбяруць. Каб працы маглі адбывацца справа ад мураванага моста пабудуюць часовы, праз які можна будзе трапіць на тэрыторыю замка.

Паводле праекту цяперашні замак мяркуецца перабудаваць у палац часоў караля Стэфана Баторыя, за якім Гародня была каралеўскай рэзідэнцыяй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках