17 красавiка 2024, Серада, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці выйдзе рубель з «ліпеньскага піке»

4
Ці выйдзе рубель з «ліпеньскага піке»

Беларускі рубель стабільна таннее з ліпеня.

На мінулым тыдні ўсе тры замежныя валюты ў нашым кошыку выраслі: расейскі рубель - на 0,03%, даляр - на 0,24%, еўра - на 0,96%.

- Адпаведна, тыдзень скончыўся павелічэннем кошту валютнага кошыка, які расце ў нас амаль бесперапынна, няхай і павольна, з пачатку ліпеня, - адзначае старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Ёсуб, піша myfin.by.

Што да прагнозу на гэты тыдзень, то экспэрт мяркуе, што ўсе валюты кошыка прадоўжаць даражэць, калі не адбудзецца іх сур'ёзных ваганняў адной да адной.

З падзей, якія могуць прынесці дынаміку на валютны рынак, можна вылучыць выхад афіцыйнай статыстыкі паводле індэксу спажывецкіх коштаў у еўразоне за верасень, якая будзе апублікаваная ў аўторак. Экспэрты прагназуюць, што яна не зменіцца ў параўнанні са жніўнем, застанецца на ўзроўні 1,5% г/г, але калі выніковыя лічбы разыдуцца з чаканнямі рынку, гэта можа паўплываць на ваганні курсу еўра да даляра.

У сераду стартуе пазачарговы эканамічны саміт ЕЗ, але наколькі ён паўплывае на валюту - будзе залежаць ад заяў, якія там прагучаць.

- Да канца тыдня я прагназую курс даляра ў дыяпазоне 1,95-1,99 рубля, еўра - 2,33-2,38, расейскага рубля - 3,38-3,45 за 100 расейскіх, - рэзюмуе экспэрт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках