19 красавiка 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст вярнуў «Пагоню» ў краму Горадні

8
Актывіст вярнуў «Пагоню» ў краму Горадні

Раней гаспадар гандлёвага пункта прадаваў партрэты Пуціна.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Горадні Сяргей Верамеенка:

- Калісьці я атакаваў шапік у продажы футболак на Гарадзенскім рынку «Карона».

Год таму там з'явіліся цішоткі з выявай Уладзіміра Пуціна і надпісам «Усё як мае быць».

Звязаўшыся з гаспадаром гандлёвага месца, я паведаміў яму, што продаж такіх «тавараў» не што іншае, як распаўсюд экстрэмізму.

І калі спадар гаспадар з гэтым не згодны, то можна ў якасці экспэрта прыцягнуць пракуратуру. Уласнік на чыстай беларускай мове адказаў мне, што цішоткі былі ўзятыя на рэалізацыю для вывучэння попыту.

І паабяцаў, што для развязання канфлікту проста прыбярэ іх. Так яно і адбылося.

Але паглядзіце на сённяшнюю вітрыну гэтага шапіка! Прыемна ўразіла не толькі сама наяўнасць беларускіх футболак ад symbal.by, але і тое, што людзі іх разглядаюць, купляюць (кошт даволі дэмакратычны - 25 руб) і фатаграфуюць. Што і я таксама зрабіў. Запрашаю! Горадня, вул. Горкага, 89, рынак «Карона», зала «Б». Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках