16 красавiка 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК аднавіў расследаванне справы жаўнера з Барысава Арцёма Басцюка

23
СК аднавіў расследаванне справы жаўнера з Барысава Арцёма Басцюка

Жаўнер загінуў у Барысаве за паўгода да Аляксандра Коржыча.

Гэтую інфармацыю «Радыё Свабода» паведаміла маці загінулага жаўнера Таццяна. Пра аднаўленні справы адвакату сям'і Басцюкоў паведамілі ў СК.

«Следчы камітэт аднавіў расследаванне справы аб смерці сына. Нам пра гэта толькі што паведаміў адвакат», - распавяла маці Арцёма Басцюка Таццяна.

Нагадаем, Арцём Басцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаве 31 сакавіка. Паводле факта ягонай смерці Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Родныя Басцюка намагалі на тым, што з яго здзекаваліся ў частцы іншыя вайскоўцы. Пры гэтым яны называлі канкрэтныя прозвішчы.

У траўні сям'я Басцюкоў была на прыёме ў міністра абароны, ён абяцаў родным загінулага жаўнера разабрацца ў сітуацыі. 12 кастрычніка, праз шэсць месяцаў расследавання і праз 9 дзён пасля смерці Аляксандра Коржыча, Следчы камітэт паведаміў пра закрыццё справы Басцюка. Ягоныя родныя збіраліся абскарджваць гэтую пастанову, аднак усяго праз чатыры дні стала вядома, што пастанова аб закрыцці справы скасаваная.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках