19 красавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Нямеччыны Штайнмаер сустрэнецца з Пуціным у Маскве

5
Прэзідэнт Нямеччыны Штайнмаер сустрэнецца з Пуціным у Маскве
ФРАНК-ВАЛЬТЭР ШТАЙНМАЕР

Таксама Штайнмаер мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі "Мемарыял" і Міхаілам Гарбачовым.

Візіт запланаваны на 25 кастрычніка, паведамілі ў канцылярыі прэзідэнта Нямеччыны. Штайнмаер таксама мае намер пагутарыць з прадстаўнікамі "Мемарыялу" і Міхаілам Гарбачовым.

Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walther Steinmeier) 25 кастрычніка прыбудзе ў Маскву, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ў панядзелак, 16 кастрычніка, паведаміла канцылярыя кіраўніка дзяржавы. Падчас візіту Штайнмаер наведае ў Маскве Петрапаўлаўскі сабор, будынак якога расейская дзяржава мае намер вярнуць Евангельска-лютэранскай царкве ў Расеі ў сувязі са святкаваннем 500-годдзя Рэфармацыі, паведамляе "Нямецкая хваля".

Будучы міністрам замежных спраў Нямеччыны, Штайнмаер супольна з Евангелічнай царквой Нямеччыны дамагаўся перадачы будынка лютэранам. У Маскве прэзідэнта будзе суправаджаць кіраўнік евангелічнай царквы біскуп Хайнрых Бедфорд-Штром (Heinrich Bedford-Strohm).

Акрамя таго, Штайнмаер мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі "Мемарыял" і былым прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым.

Апошнім разам прэзідэнт ФРГ наведваў Расею ў 2010 годзе, тады гэту пасаду займаў Крысціян Вульф (Christain Wulff). Ягоны пераемнік Ёахім Гаўк (Joachim Gauck) не ездзіў у Маскву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках