29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увёў новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі

1
ЕЗ увёў новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі

ЕЗ увёў абмежаванні на гандаль нафтай, правядзенне фінансавых транзакцый і стварэнне супольных прадпрыемстваў.

Еўрапейскі Звяз увёў новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да КНДР. Аб гэтым паведамляецца ў заяве Рады Еўропы, піша сайт segodnya.ua.

ЕЗ увёў абмежаванні на гандаль нафтай, правядзенне фінансавых транзакцый і стварэнне супольных прадпрыемстваў.

Санкцыі ўводзяцца ў сувязі з развіццём Паўночнай Карэяй ядзерных і ракетных праграм.

«Прымаючы пад увагу пагрозу міжнароднаму міру і стабільнасці, якая прадаўжае зыходзіць ад КНДР, новыя забаронныя захады ўжытыя, каб націснуць на КНДР для выканання яе міжнародных абавязацельстваў, указаных у некалькіх рэзалюцыях Рады бяспекі ААН», - адзначылі ў Радзе Еўропы.

Новыя санкцыі закрануць трох чыноўнікаў і шэсць арганізацый.

Нагадаем, 11 верасня Рада Бяспекі ААН ухваліла новыя санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі, але ў рэзалюцыю не ўключылі жорсткія захады, прапанаваныя адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Паўночная Карэя папярэдзіла, што ўзмацненне жорсткасці санкцый і ціску толькі паскорыць яе ядзерную праграму. У сваёй заяве Пхеньян назваў новыя санкцыі ААН «самым злосным, неэтычным і нялюдскім актам варожасці».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках