19 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі нарастае хваля пратэсту супраць дзедаўшчыны ў войску

26
У Беларусі нарастае хваля пратэсту супраць дзедаўшчыны ў войску

Абурэнне ўжо не абмяжоўваецца зборам подпісаў у інтэрнэце.

15 кастрычніка ў Баранавічах актывіст Мікалай Чарнавус правёў адзіночны пікет у сувязі з трагічнай гібеллю Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Ён стаяў у цэнтры горада з плакатам «Павесіўся жаўнер - камандзіра пад суд! Галоўнакамандуючага - звольніць!»

«Я думаю, толькі так можна спыніць дзедаўшчыну ў войску. Акцыя паказала, што гараджане падтрымліваюць маю пазіцыю. Ніхто з людзей, што падыходзілі да мяне, не верыць, што жаўнер тэрміновай службы, пінчук Аляксандр Коржыч, знойдзены 3 кастрычніка павешаным у падвальным памяшканні на тэрыторыі вайсковай часткі, скончыў жыццё самагубствам», - цытуе Чарнавуса b-g.by.

У гэты ж дзень у Менску АГП на чале з Анатолем Лябедзькам правяла збор подпісаў за адстаўку міністра абароны і галоўнакамандуючага пад лозунгам «Стоп дзедаўшчыне - у войску i краiне!»

«Амаль сорак подпісаў за хвілін 40 на дваіх. І гэта з размовамі, дэбатамі. Тэма актуальная, жывая...», - напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Лябедзька.

Зварот за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова на платформе Zvarot.by сабраў больш за 10 тысяч подпісаў, аднак быў заблакаваны на ініцыятыву Мінабароны на час праверкі.

Замест яго 14 кастрычніка ў інтэрнэце створаная новая петыцыя.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках