28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Салігорску: Дзеці на занятках павінны сядзець у мабільніках

39
Настаўніца з Салігорску: Дзеці на занятках павінны сядзець у мабільніках
ВЕРАНІКА БЕБЕХ

Як працуе наватарская методыка, заснаваная на «дыялогу пакаленняў»?

Вераніка Бебех працуе настаўніцай з 2000 года. Яна ўпэўненая, што ўсе калегі павінны выкарыстоўваць прылады на занятках, інакш дыялог з сучаснымі дзецьмі не знайсці.

На першай нефармальнай канферэнцыі для настаўнікаў «EdCamp Belarus» вялікі рэзананс меў выступ настаўніцы англійскай мовы ў салігорскай СШ № 4: «Выкарыстанне мабільных тэлефонаў на занятках». Тэма гэтая ў Беларусі мала даследаваная, і школьныя настаўнікі прынцыпова забараняюць дзецям карыстацца прыладамі на сваіх уроках.

Журналісты nn.by патэлефанавалі Вераніцы Бебех, якая выкладае як у пачатковых, так і ў старэйшых класах, каб распытаць, як арганізаваць працэс навучання, каб мабільнікі былі толькі на карысць.

«Я даўно імкнулася да таго, каб пачаць укараняць сучасныя тэхналогіі ў працэс навучання: так дзецям цікавей вучыцца, яны становяцца значна больш матываванымі у гэтым працэсе. Актыўна выкарыстоўваць онлайн-платформы я пачала пасля таго, як узяла ўдзел у амерыканскай праграме ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў сярэдніх школ.

Я працую з рознымі сэрвісамі, але асноўныя гэта - Kahoot і Socrative. Першы дазваляе ствараць віктарыны, тэсты і гульні на ўсялякую тэму, а пасля праводзіць заняткі ў фармаце спаборніцтваў: дзеці дзеляцца на каманды і спаборнічаюць, хто першым правільна адкажа на пытанне.

Для гульні неабходны кампутар з выхадам у інтэрнэт ці два смартфоны ў класе. Дзеці могуць таксама рабіць чэлендж сабе дома, а пасля - дзяліцца вынікамі ў сацсетках і параўноўваць свае веды з іншымі. «Socrative» мае вялікую базу і канструктар тэстаў. Вядома, даводзіцца выдаткаваць час, каб іх стварыць, але потым вы эканоміце на тым, што не даводзіцца правяраць сшыткі, а таксама рабіць працу над памылкамі: тэст прадугледжвае каментары да памылковых і правільных адказаў. Акрамя таго, у базе можна знайсці шмат гатовых тэстаў, імі можна свабодна карыстацца», - падзялілася сваім досведам Вераніка.

Яна мяркуе, што з такім падыходам нават двоечнікі становяцца матываванымі і імкнуцца канкурыраваць з іншымі вучнямі. Падтрымлівае яе ў гэтым і кіраўніцтва школы.

«Мабільнікі - гэта той інструмент, які не можна, а трэба выкарыстоўваць на занятках. На ангельскай мове яны нам замяняюць лінгафонны кабінет, напрыклад: з дапамогай смартфонаў мы слухаем замежную мову і вучым вусную мову.

Я мяркую, што тэлефоны і інтэрнэт - гэта як таемны пакой у Хогвартсе: галоўнае - правільна задаваць ім пытанні.

Калі навучыць дзяцей карыстацца такой інфармацыяй, тэлефоны змогуць дадаткова вучыць дзяцей крытычна думаць», - мяркуе настаўніца. Менавіта таму на яе занятках ўсё свабодна карыстаюцца мабільнікамі: у настаўніцы і думкі няма, што хтосьці будзе падманваць яе і выкарыстоўваць іх не па прызначэнні.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках