24 красавiка 2024, Серада, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна прычына прыйсці на Марш 21 кастрычніка

1
Яшчэ адна прычына прыйсці на Марш 21 кастрычніка
Фота: tut.by

У Сеціве прадаўжаюць з'яўляцца плакаты з заклікамі далучыцца да Маршу абураных беларусаў 21 кастрычніка ў Менску.

Гэтым разам было паднятае балючае для большасці беларусаў пытанне падвышэння камунальных выплат, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

«Не хочаш «камуналку» ў 5 разоў большую? Чакаем на Маршы!» - гаворыцца ў подпісе на плакаце.

Марш абураных беларусаў 2.0 пройдзе 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Галоўныя патрабаванні маршу - скасаванне дэкрэта №3 і іншых незаконных пабораў, падвышэнне пенсій і заробкаў. На акцыі таксама падымуць праблему дзедаўшчыны, беззаконня і самаўпраўнасці ў беларускім войску.

Нагадаем, з 1 студзеня 2018 года беларусы пачнуць аплачваць амаль усе паслугі ЖКГ поўным коштам. Субсідыяванай застанецца толькі цеплавая энэргія. Больш за тое, паводле абноўленай версіі дэкрэта №3 плануецца, што камуналка для непрацоўных грамадзян каштавацьме ў 5 разоў даражэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках