28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму адхілілі ад пасад кіраўніцтва ААЦ?

18
Чаму адхілілі ад пасад кіраўніцтва ААЦ?
СЯРГЕЙ ШПЯГУН (ЗЛЕВА) І КРІРАЎНІК КДБ ВАЛЕРЫЙ ВАКУЛЬЧЫК

Звальненне пакуль афіцыйна не пракаментаванае.

Звальненне Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра - найбольш закрытай сілавой установы, пакуль афіцыйна не пракаментаванае. Паводле слоў Лукашэнкі, у гэтай пастанове меў значэнне карупцыйны чыннік, перадае «Радыё Рацыя».

Свае версіі аб прычынах зняцця з пасад ААЦ Аляксея Шпегуна, Генадзя Бялкова і Канстанціна Шульгана, выказаў эксперт права ў інтэрнэце Алег Калінкоў:

- Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь ведаюць, што для таго, каб укласці дамову на паслугі электрасувязі, інтэрнэту або мабільнага аператара, трэба пайсці і зрабіць гэта асабіста. Тут атрымліваецца, што ў Беларусі ўзломваюць аплатныя банкаўскія сістэмы, атрымліваюць ананімны доступ да інтэрнэту для ўчынення злачынстваў звязаных з наркагандлем, адмываннем грашовых сродкаў. Адмыванне грошай за наркотыкі - гэта толькі частка праблемы, якія развяліся сярод абменнікаў у інтэрнэце.

З высновы, якая рабіліся з фактаў супрацьпраўных дзеянняў уласнікамі злачынных сайтаў, аплатных сістэм, якія абслугоўвалі неідэнтыфікаваныя асобы, Аператыўна-аналітычны цэнтр, як рэгулятар прававых дачыненняў, сваю функцыю не выконваў, альбо выконваў дрэнна, падрахоўвае экспэрт Алег Калінкоў.

У абыход заканадаўства некаторыя сайты ў Беларусі выконвалі паслугі ананімнасці і нават укладалі дамовы на адлегласці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках