19 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Працуем у найшчыльнейшым кантакце з расейскай выведкай

17
Лукашэнка: Працуем у найшчыльнейшым кантакце з расейскай выведкай

Дыктатар назваў кіраўніка замежнай выведкі РФ сваім «добрым сябрам».

Выведвальныя службы Беларусі і Расеі наладзілі шчыльнае супрацоўніцтва. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дырэктарам Службы замежнай выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным, піша БелТА.

- Вы ўзначальваеце вельмі важную структуру. Хаваць тут няма чаго: мы працуем у шчыльным кантакце. Я ўвесь час інфармаваны аб усіх пытаннях. Я таксама ўдзячны вам за супрацоўніцтва з нашымі выведвальнымі службамі. Хаваць, зноў жа, тут няма чаго, хоць гэта непублічныя арганізацыі: мы абараняем інтарэсы нашых дзяржаў і народаў - так, як і ўсе спецыяльныя службы ў кожнай дзяржаве, - адзначыў дыктатар.

На перамовах таксама прысутнічаў кіраўнік КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.

Лукашэнка канстатаваў, што ў супрацоўніцтве выведвальных органаў абедзвюх краін, аднак, ёсць пэўныя пытанні, напрыклад, каардынацыя дзейнасці, узгадненні кірункаў супольнай працы для абароны нацыянальных інтарэсаў.

- У нас сёння ёсць магчымасць абмеркаваць гэтыя праблемы, - сказаў ён, падкрэсліўшы, што сустракаецца з Сяргеем Нарышкіным не як з службовай асобай, а як з добрым сябрам, які «зрабіў немалы ўнёсак у станаўленне і ўмацаванне cаюзнай дзяржавы, асабліва, калі быў старшынём Дзяржаўнай думы. - Вы з'яўляецеся, як у нас кажуць, заўзятым прыхільнікам гэтай формы існавання нашых брацкіх дзяржаў. Я гэта вельмі цаню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках