28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША папярэдзіла аб збоі ў рэгістрацыі на латарэю грын-карт

6
Амбасада ЗША папярэдзіла аб збоі ў рэгістрацыі на латарэю грын-карт

Праз тэхнічныя праблемы змененыя тэрміны рэгістрацыі ў конкурсе на атрыманне грын-карты.

Усе адпраўленыя да 18 кастрычніка заяўкі трэба пацвердзіць паўторна, паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі.

Рэгістрацыю ў праграме «Візавая латарэя для імігрантаў розных нацыянальнасцяў» (DV-2019) пачалі нанова. Так спадзяюцца забяспечыць «справядлівасць і абарону цэласнасці працэсу ў інтарэсах усіх задзейнічаных бакоў».

«Новы рэгістрацыйны перыяд для падачы электронных заяў на DV-2019 адкрываецца апоўдні (час Нью-Ёрка і Вашынгтона) у сераду, 18 кастрычніка, і зачыняецца апоўдні (час Нью-Ёрка і Вашынгтона пасля пераходу на зімовы час) у сераду, 22 лістапада», - удакладнілі ў пасольстве ЗША.

Усе тыя, хто заяўляўся да 18 кастрычніка, павінны адправіць заяву зноў. Інакш анкету проста не разгледзяць. У такім выпадку раяць:

«Вы можаце падаць яшчэ адну, новую заяўку, і вы не будзеце дыскваліфікаваныя за адпраўку некалькіх анкет. Асобы, якія пададуць больш за адну анкету на працягу новага перыяду рэгістрацыі, будуць дыскваліфікаваныя».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках