28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску ўпершыню за 100 гадоў адкрылі новую сінагогу

4
У Віцебску ўпершыню за 100 гадоў адкрылі новую сінагогу

100 гадоў таму ў Віцебску было 64 сінагогі.

Новую сінагогу ўпершыню за сто гадоў адкрылі ў Віцебску, паведамляе БелТА.

Ва ўрачыстасці акрамя сябраў іудзейскай рэлігійнай абшчыны Віцебска ўзялі ўдзел прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў, праваслаўнай і каталіцкай царквы, госці з іншых гарадоў і краін, мясцовыя жыхары.

Кіраўнік іудзейскай рэлігійнай абшчыны Віцебска Леанід Томчын адзначыў, што абшчына доўга чакала гэтага дня. «Наша старая сінагога размяшчалася ў прыстасаваным будынку, і мы ўжо перасталі туды ўмяшчацца. Новая ж будавалася паводле ўсіх законаў і канонаў, - падкрэсліў ён. - Сёння вельмі важны дзень. І вялікая колькасць людзей, якія прыйшлі на адкрыццё, - таму пацвярджэнне. Віцебск - гэта гістарычна габрэйскі горад. У пачатку мінулага стагоддзя больш за палову насельніцтва складалі габрэі, 100 гадоў таму ў Віцебску было 64 сінагогі. Сёння толькі адна, на жаль. Але нават гэтая адна сінагога можа стаць цэнтрам габрэйскага жыцця. І мы ўпэўненыя, што так і будзе».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках