19 красавiка 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе знік помнік Леніну

13
У Лідзе знік помнік Леніну

Ільіч знаходзіўся побач з вайсковай часткай.

З Чырвонаармейскай вуліцы ў Лідзе знік помнік расейскаму бальшавіку Уладзіміру Леніну. Аб знікненні Леніна напісаў у «Фэйсбуку» прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Лідзе Валерый Мінец.

Інфармацыю svaboda.org пацвердзіў жахар Ліды, які праходзіў побач і ўбачыў, што пастамент, дзе стаяў помнік, пусты.

Як даведаліся журналісты, помнік Леніну знік прыблізна месяц таму. Ён знаходзіўся побач з вайсковай часткай, у непрыкметным месцы. Таму яго знікненне заўважылі не адразу.

Пакуль невядома, дзе знаходзіцца помнік Леніну. З ранейшых здымкаў відаць, што ён быў у дрэнным стане. Жыхары Ліды не выключаюць, што яго маглі накіраваць на рэстаўрацыю з нагоды 100-годдзя бальшавіцкага перавароту.

У Лідзе Уладзіміру Леніну не шанцуе не ўпершыню. У кастрычніку 2016 года помнік Леніну ў цэнтры горада аблілі чырвонай фарбай. Сёлета ў сакавіку мясцовы жыхар Мікалай Мякшыла спрабаваў нанесці на помнік надпіс «Сатана». За гэта яго асудзілі на год «хатняй хіміі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках