24 красавiка 2024, Серада, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у лістападзе

5
Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у лістападзе

Нас чакаюць вялікія выходныя.

Як вядома, 7 лістапада - выходны дзень і выпадае ён на аўторак.

Але яшчэ год таму, 9 лістапада 2016 года, саўмін прыняў пастанову аб пераносе працоўнага дня з 6 лістапада 2017 года (панядзелак) на суботу, 4 лістапада, піша nn.by.

Такім чынам выходнымі будуць тры дні: 5-7 лістапада (нядзеля-аўторак).

Школьнікам у гэтай сітуацыі пашанцавала больш, вакацыі прадоўжацца да 7 лістапада (уключна) і яны будуць рэкорднымі ў працягласці. Дзеці пойдуць у школу толькі ў сераду 8 лістапада.

Нагадаем таксама 25 снежня (каталіцкія і пратэстанцкія Каляды) сёлета прыпадае на панядзелак, таму ў снежні нас чакаюць тры выходных запар: з суботы да панядзелка (23-25 снежня).

Інтрыга застаецца што да першых дзён новага 2018 года.

1 студзеня - панядзелак, і, магчыма, саўмін дадасць беларусам выходны 2 студзеня. А магчыма, і не.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках