25 красавiка 2024, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка - афіцыйным прафзвязам: Дзе вы былі, калі мы змагаліся з Дэкрэтам №3?

8
Леанід Судаленка - афіцыйным прафзвязам: Дзе вы былі, калі мы змагаліся з Дэкрэтам №3?
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Афіцыйныя прафзвязы дзейнічаюць напаказ.

Прававы інспектар працы прафзвязу РЭП Леанід Судаленка пракаментаваў ініцыятыву ФПБ зрабіць парадак прыцягнення да матэрыяльнай адказнасці не такім строгім, піша сайт praca-by.info.

Міхаіл Орда, старшыня найбуйнейшага прафсаюзнага руху краіны, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (больш за 4 мільёны членаў), заявіў, што трэба перагледзець парадак прыцягнення работнікаў да матэрыяльнай адказнасці. Цяпер сума выплат за «нястачу» або шкоду можа быць колькі заўгодна вялікай у таго, хто працуе адпаведна з кантрактам - і абмежаваная некалькімі сярэднемесячнымі акладамі ў таго, каго абараняе калектыўная дамова. Міхаіл Орда заявіў, што гэта несправядліва.

Сваю заяву лідар найбуйнейшай прафсаюзнай структуры агучыў на пасяджэнні Нацыянальнага савета ў працоўных і сацыяльных пытаннях. Яго цалкам падтрымаў Камітэт дзяржкантролю. ФПБ цяпер мае намер звярнуцца ў Вярхоўны суд для ліквідацыі гэтай несправядлівасці на заканадаўчым узроўні.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП у Гомелі, юрыст Леанід Судаленка часта сутыкаецца з матэрыяльнай адказнасцю: да яго звяртаюцца чальцы прафзвязу РЭП, абвінавачаныя наймальнікам у нястачы:

- Я вітаю гэты крок. Але гэта - нават не палова праблемы. Гэта маленькі крок. Міхаіл Орда ўзначальвае самую буйную прафсаюзную структуру краіны, і яму трэба ісці на дзесяць крокаў наперад, бегчы наперадзе паравоза - а ён займаецца латаннем дзірак. Прадзімае з акна, і ён распавядае, як замяніць шкло - пры тым, што гарыць увесь дом.

Леанід Судаленка мяркуе, што такія заявы ФПБ - дзеянні напаказ:

- ФПБ толькі робіць выгляд, што нібыта клапоціцца пра правы работнікаў. Я, як і наш прафзвяз РЭП, вітаю ўсякае змяненне, якое вядзе да паляпшэння ўмоў працы. Але змяненне ўмоў прыцягнення да матэрыяльнай адказнасці - настолькі маленькі крок ... Дзе была ФПБ, калі наш прафзвяз напачатку года змагаўся з «падаткам на беспрацоўе»? Вось дзе трэба было свой спрыт паказваць!

Praca-by.info нагадвае, што ў лютым гэтага года незалежны прафзвяз РЭП прапаноўваў ФПБ разам змагацца з «дармаедскім дэкрэтам». Лідар гомельскага РЭП Віктар Казлоў звярнуўся да старшыні Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ Аляксея Няверава і прапанаваў уключыцца ў агульнанацыянальную кампанію для скасавання Дэкрэта №3 - але згоды не атрымаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках