19 красавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «заяц» пырснуў перцавым балончыкам у вочы кантралёру

61
У Менску «заяц» пырснуў перцавым балончыкам у вочы кантралёру

Кантралёр атрымаў апёк твару.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 кастрычніка ў тралейбусе №29. Кантралёры зайшлі на прыпынку «Севастопальскі парк» а 18.35 і правяралі ў пасажыраў праязныя дакументы да прыпынку «Крама хімрэактываў».

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, адзін з пасажыраў адмовіўся паказваць праязны дакумент. Кантралёры выйшлі разам з безбілетнікам на прыпынку для далейшага разгляду. Мужчына дастаў пярцовы балончык з кішэні, пырснуў у твар аднаму з кантралёраў і кінуўся наўцёкі ў бок вуліцы Каліноўскага.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках