28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя з Каталоніяй можа каштаваць Гішпаніі 12 млрд еўраў

Гісторыя з Каталоніяй можа каштаваць Гішпаніі 12 млрд еўраў

Раней прагноз росту эканомікі краіны на будучы год складаў 2,7%.

Каталонскі крызіс можа мець негатыўны эфект для эканомікі Гішпаніі і прывесці да страты да €12 млрд ВУП у будучым годзе.

Пра гэта паведаміў у сераду Незалежны орган фіскальнай адказнасці, перадаюць еўрапейскія СМІ са спасылкай на El Pais.

Паводле яе інфармацыі, ВУП краіны можа скараціцца на 0,4 - 1,2 працэнтных пункта ў 2018 годзе, што раўнасільна страце ад €4 млрд да €12 млрд у залежнасці ад таго, як доўга працягнецца канфлікт.

Адзначаецца, што Каталонія прадстаўляе блізу 20% гішпанскага ВУП, таму ўсё, што адбываецца ў рэгіёне, аказвае істотны ўплыў на сітуацыю ва ўсім каралеўстве. Раней прагноз росту эканомікі краіны на будучы год складаў 2,7%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках