19 красавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксенія Сабчак абвясціла аб удзеле ў выбарах прэзідэнта РФ

26
Ксенія Сабчак абвясціла аб удзеле ў выбарах прэзідэнта РФ
Ксенія Сабчак

Са слоў вядоўцы, сваім вылучэннем яна хоча вярнуць людзям магчымасць прагаласаваць супраць усіх.

Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак абвясціла, што наважыла ўзяць удзел у выбарах прэзідэнта Расеі ў 2018 годзе.

Пра гэта гаворыцца на сайце, які быў створаны адмыслова да выбараў і з'явіўся сёння ў інтэрнэце.

«Мне 36 гадоў і я наважыла балатавацца ў прэзідэнты. Я супраць усіх, хто звычайна гэтым правам карыстаецца. Я хачу вярнуць магчымасць прагаласаваць супраць усіх», - сказала Сабчак у апублікаваным на сайце відэазвароце.

Паводле інфармацыі Рускай службы ВВС, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў ужо заявіў, што Сабчак цалкам адпавядае крытэрам, што прад'яўляюцца да кандыдатаў у прэзідэнты расейскім заканадаўствам.

Раней СМІ РФ паведамілі, што ў Крамлі нібыта хочуць зрабіць Сабчак «ідэальным» спаборнікам расейскага лідара Уладзіміра Пуціна на выбарах 2018 года. Тады тэлевядоўца заявіла, што не збіраецца ісці ў палітыку і, тым больш, браць удзел у будучых выбарах прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках