19 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабчак адмовіцца ад прэзідэнцкіх амбіцый у выпадку рэгістрацыі Навальнага

18
Сабчак адмовіцца ад прэзідэнцкіх амбіцый у выпадку рэгістрацыі Навальнага
Аляксей Навальны

Расейская вядучая заявіла, што ўважае Навальнага «сваім паплечнікам і сябрам».

Ксенія Сабчак заявіла, што ў выпадку рэгістрацыі Аляксея Навальнага ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Расеі гатовая «абмяркоўваць з ім магчымыя варыянты падзей аж да зняцця сваёй кандыдатуры». Яна сказала пра гэта ў эфіры «Дождь», прысвечаным яе абвяшчэнню аб планах удзельнічаць у выбарах.

«Ёсць варыянты таго, што калі ён будзе зарэгістраваны, мы з ім абмяркуем гэты момант, мы з ім пагаворым, [і] я здымуся на яго карысць. Для мяне гэта важны момант. Я не буду разбіваць адзіны дэмакратычны фронт», - сказала яна.

«Я яго ўважаю сваім паплечнікам і сябрам. Я не выступаю супраць яго пазіцыі. Я дума., што тое, што ён робіць, вельмі важна для краіны», - заявіла Сабчак.

18 кастрычніка Ксенія Сабчак афіцыйна абвясціла аб планах удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2018 года. Пагалоскі пра гэта пачаліся ў верасні, пасля публікацыі «Ведомостей» аб планах Крамля зрабіць «спарынг-партнёрам асноўнага кандыдата» Уладзіміра Пуціна на гэтых выбарах жанчыну - напрыклад, Сабчак.

Аляксей Навальны асудзіў магчымае вылучэнне Сабчак, заявіўшы, што Крамлю патрэбен «карыкатурны ліберальны кандыдат». Сам ён абвясціў пра планы балатавацца ў прэзідэнты ў канцы 2016 года і з таго часу вядзе актыўную кампанію. Цэнтрвыбаркам заяўляў, што не будзе яго рэгістраваць праз судзімасць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках