29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі стартуе саміт ЕЗ

У Брусэлі стартуе саміт ЕЗ

Прадстаўнікі 28 краін абмяркуюць Brexit, пытанні міграцыі, абароны і пераходу ЕЗ да лічбавай эканомікі.

У Брусэлі (Бэльгія) у другой палове дня, у чацвер, 19 кастрычніка, стартуе саміт Еўразвязу.

У аснове парадку дня саміту будуць праблемы міграцыі, будаўніцтва еўрапейскага абароннага кампанента ў рамках Еўразвязу, Brexit, вострыя пытанні міжнароднага становішча, а таксама пераход ЕЗ да лічбавай эканомікі, піша zn.ua.

Чакаецца, што лідары краін ЕЗ абмяркуюць вонкавыя аспекты праблемы міграцыі з асноўным акцэнтам на Афрыку, сітуацыю вакол КНДР і Ірана, стасункі Еўразвязу з Турцыяй. 20 кастрычніка плануецца абмеркаваць планы на найбліжэйшыя месяцы, пытанні абароны і Brexit.

"Нам трэба адзінства, каб пераадолець міграцыйны крызіс, змякчыць несправядлівыя аспекты глабалізацыі, вызначыць палітыку ў дачыненні да агрэсіўных трэціх краін, абмежаваць шкоду ад Brexit, а таксама захаваць у гэтыя цяжкія часы заснаваны на правілах міжнародны парадак", - напісаў старшыня Еўрарады Дональд Туск у лісце-запрашэнні кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках