25 красавiка 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кошт жыцця беларускага навабранца - 15 рублёў на дзень»

33
«Кошт жыцця беларускага навабранца - 15 рублёў на дзень»

Хто напраўду дыскрэдытуе войска.

У справе, якую Следчы камітэт упэўнена называў самагубствам, цяпер ужо дзесяць падазраваных, а сам камандзір часткі, у якой праходзіў службу Аляксандр Коржыч, - звольнены, гаворыцца ў рэпартажы belsat.eu.

Праваабаронцы нагадваюць міністру абароны, што толькі ў гэтым годзе стала вядома пра цэлы шэраг смерцяў у беларускім войску.

Пасля загубы Аляксандр Коржыча распавесці аб сваёй трагедыі наважыліся таксама бацькі Андрэя Маноніна, які загінуў амаль год таму. Прычына ўсё тая ж - дзедаўшчына.

Гэтак жа магла скончыцца і гісторыя Аляксандра Коржыча, бо следству спатрэбілася 10 дзён, каб заўважыць звязаныя ногі павешанага жаўнера і накінутую на галаву футболку.

Наўрад ці справа толькі ў вайсковай частцы. Генадзь Сарокін загінуў 2-га кастрычніка падчас дзяжурства на вартаўнічай вышцы. Ён таксама скардзіўся сваякам на дзедаўшчыну і на невыносныя варункі службы.

Анастасія, нявеста Генадзя, прызнаецца, што звярнулася ў СМІ толькі пасля таго, як пачула пра шум вакол смерці Коржыча. Але чым бы ні скончылася следства, новага жаўнера беларуская войска з гэтай сям'і не атрымае.

Мінабароны заявіла: гэта антывайсковая кампанія і дыскрэдытацыя.

Але наўрад ці можа мацней упасці рэпутацыя войска, дзе кошт жыцця навабранца ў такіх частках, як Печы, са слоў не толькі родных загінулага, але і тых, хто там служыў, - 15 рублёў на дзень.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках