29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для менчукоў увялі новыя стаўкі падаткаў

29
Для менчукоў увялі новыя стаўкі падаткаў
Фота: БелТА

«Дэпутаты» пастараліся абкласці «самазянятых» максімальна.

Учора «дэпутаты» Менскага гарадскога савета вызначылі стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць некаторыя камерцыйныя тыпы дзейнасці без рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў. У пералік такіх тыпаў дзейнасці паводле ўказу №337 была ўключаная ў тым ліку падзённая здача жытла, работы ўнутранага аздаблення памяшканняў і паслугі дызайнера інтэр'ераў, паведамляе realt.by.

Стаўкі адзінага падатку для відаў бізнэсу, якія не патрабуюць рэгістрацыі ІП, прапісаны ў 337-м указе Лукашэнкі, аднак дыяпазон расцэнак там дадзены даволі шырокі і канчатковая пастанова аб стаўках адзінага падатку застаецца за органамі мясцовага самакіравання - абласнымі і Менскім гарадскім саветам дэпутатаў. Для Менска гэтыя лічбы прадказальна былі максімальна высокія.

Калі паводле ўказу бізнэсоўцы, якія прадстаўляюць у арэнду кватэры на дзень і іншае жыллё для кароткатэрміновага пражывання, павінны выплачваць у бюджэт Br52-145 за месяц за кожны аб'ект нерухомасці ў Менску, Менскім раёне і абласных цэнтрах, то для сталіцы Менскі гарадскі «савет дэпутатаў »вызначыў стаўку ў межах 116-145 рублёў у залежнасці ад тыпу жылля.

Для дызайнераў інтэр'еру, якія працуюць у Менску, Менскім раёне і абласных цэнтрах, паводле ўказу адзіны падатак складае Br55-97, канкрэтна ў Менску «дэпутаты» прынялі пастанову аб штомесячным падатку на 97 рублёў.

Падатак на дзейнасць сталічных аздобнікаў таксама быў ацэнены па-максімуму: ім давядзецца выплачваць у бюджэт 109 рублёў штомесяц.

Такая пастанова прынята на 25-й сесіі Менскага гарадскога «савета дэпутатаў». Беларусам, чыя камерцыйная дзейнасць падпадае пад дзеянне ўказа, дастаткова напісаць заяву ў мясцовую падатковую інспекцыю і штомесяц выплачваць адзіны падатак, не падаючы дэкларацыю аб даходах.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках