23 красавiка 2024, aўторак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі найлепшы прадукт для ўзмацнення мазгавой дзейнасці

6
Навукоўцы назвалі найлепшы прадукт для ўзмацнення мазгавой дзейнасці

Экспэрты правялі шэраг даследаванняў сярод школьнікаў.

Навукоўцы з ангельскага ўніверсітэта Рэдынга распавялі, чым лепш карміць дзяцей перад экзаменамі, каб узмацніць працаздольнасць мозгу.

Даследчыкі назвалі чарніцы найлепшым прадуктам, здольным паляпшаць мазгавую дзейнасць на кароткі прамежак часу. Як паведамляе orthodox.od.ua, іхні даклад апублікаваў часопіс The Telegraph.

Навукоўцы правялі эксперымент сярод навучэнцаў школ. Ім паставілі задачу сачыць за маніторам і націскаць на адпаведныя стрэлкі, якія на ім з'яўляюцца.

У выніку выявілася, што дзеці, якія ўжывалі сокі з чарніцамі перад тэстам, далі рады заданню на 10% лепш, чым астатнія. Аб карысці чарніц экспэртам ва ўсім свеце вядома ўжо даўно, аднак упершыню выпала давесці іх пазітыўны ўплыў на кагнітыўныя здольнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках