24 красавiка 2024, Серада, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалося! У Добрушы замест заробкаў - талоны на прадукты

52
Пачалося! У Добрушы замест заробкаў - талоны на прадукты

Для жыхароў Добруша талоны сталі не настальгіяй аб савецкай мінуўшчыне, а рэальнасцю.

Талоны на каўбасу, цукар, туалетную паперу... Для жыхароў Добруша і вёскі Церахоўка гэта не настальгія аб савецкай мінуўшчыне, а рэальнасць. Штомесяц работнікам прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у аб'яднанне «Добрушскі камунальнік», заробкі часткова выдаюць талонамі, паведамляе «Белсат».

Прычына зусім не ў дэфіцыце тавараў

«Нам спажывецкае таварыства віннае грошы, гатоўкай яны не могуць прадпрыемству аддаць, таму мы забіраем даўгі такім чынам, даючы рабочым квіткі гэтыя, сертыфікаты, на харчовыя, прамысловыя тавары, мы можам браць адзенне, будаўнічыя матэрыялы, бытавую хімію», - распавядае Таццяна Жыткіна, работніца «Церахоўскага камунгасу».

Адзін сертыфікат раўназначны Br 10. Іх работнікам выдаюць ад двух да пяці ў залежнасці ад заробку. Атаварыць талоны можна толькі ў крамах Добрушскага спажывецкага таварыства, папулярнасцю якія не карыстаюцца.

«Пойдзеш у краму, а там - пуста, і даражэй, па-першае».

«У сельскай краме на 20 рублёў я магу ўзяць батон каўбасы, які каштуе рублёў 8-9 за кілаграм, хоць у той жа прыватнай краме ён каштуе 5,60 - 5. У сельскай краме пераплачваеш дзесьці ў 1,5 разы, чым у іншым краме», - распавядаюць працаўнікі «Добрушскага камунальніка».

Навошта гэта ўсё?

У прыватнай гутарцы журналістам нашага тэлеканала завінавачанасць спецыялісты раённага спажывецкага таварыства патлумачылі тым, што іх крамы не вытрымліваюць канкурэнцыі. У раёне актыўна прасоўваецца больш танная гандлёвая сетка «Еўрагандаль». Аднак чаму закладнікамі бартэрнай схемы з завінавачаным прадпрыемствам сталі шараговыя працаўнікі? Афіцыйных каментароў на гэты конт нам не далі. Работнікаў жа сітуацыя не задавальняе, а паўплываць на яе не могуць.

«Выходзіць, сельскае спажывецкае таварыства нам віннае грошы, яно не аддае, і зноў жа з рабочых здзіраюць апошнюю шкуру, каб мы чыюсьці завінавачанасць сплачвалі. Вось і ўсё», - падсумоўвае зваршчык «Церахоўскага камунгасу» Алег Рагін.

Будзе горш?

Развязаць праблемы айчынных прадпрыемстваў без эканамічных рэформаў і развіцця рынкавых стасункаў немагчыма, «Добрушскі камунальнік» ужо больш за два месяцы самастойна спрабуе дапамагчы вярнуць завінавачанасць спажывецкаму таварыству. Ахвярамі ж такіх добрых намераў сталі работнікі чатырох прадпрыемстваў у Добрушскім раёне, якія са сваёй кішэні вымушаныя падтрымліваць неплатаздольныя прадпрыемствы.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках