29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічных хатніх родаў у Беразіно

21
Сталі вядомыя падрабязнасці трагічных хатніх родаў у Беразіно

СК распачало крымінальную справу аб факце смерці двух нованароджаных дзяцей.

Жудасная трагедыя адбылася ў Беразіно вечарам 28 верасня. У рэанімацыі пасля хатніх родаў памерла 29-гадовая жанчына.

Следчыя выехалі да жанчыны дадому, дзе знайшлі ў ванным пакоі двух нованароджаных дзяцей, якія не падавалі прыкмет жыцця, піша kp.by.

Паводле папярэдніх звестак экспэртаў дзеці нарадзіліся жывымі. Дакладная прычына іх смерці будзе вядомая пасля лабараторных даследаванняў, правядзенне якіх даручанае экспэртам управы Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Менскай вобласці, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланог.

У рамках расследавання прадаўжаецца правядзенне комплексу следчых і працэсуальных дзеянняў. Збіраюцца характарыстыкі, вывучаюцца канфіскаваныя медыцынскія дакументы і аб'екты, неабходныя для ўстанаўлення ўсіх магчымых фактараў паводзінаў жанчыны.

На падставе сабраных звестак следствам будзе ініцыяванае правядзенне пасмяротнай псіхолага-псіхіятрычнай экспэртызы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках