20 красавiка 2019, Субота, 2:25
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Новы дэкрэт аб «дармаедах» паклалі на стол Лукашэнку

45

Скандальны дэкрэт №3 у канцы мінулага тыдня накіравалі на разгляд дыктатару.

Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

У саўміне ўдакладнілі, што прадставіць абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» на разгляд дыктатару павінны былі да 1 кастрычніка.

Нагадаем, Лукашэнка, заслухоўваючы 3 жніўня даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі і садзейнічанню занятасці насельніцтва, заявіў, што да 1 кастрычніка павінен з'явіцца абноўлены дэкрэт №3.

У нашумелы дэкрэт аб дармаедстве ў студзені гэтага года ўнеслі «змены». Для распрацоўкі новай канцэпцыі дэкрэта №3 была створаная спецыяльная міжведамасная рабочая група, якая прадставіла на разгляд дыктатару абноўлены дакумент. Аднак дэкрэт вярнулі на дапрацоўку.

У Мінпрацы раней паведамілі, што дэкрэт №3 перажывае «карэнную рэканструкцыю», цяпер ён рыхтуецца ў абсалютна новай рэдакцыі, змяняецца не толькі сэнс дэкрэта, але нават яго назва. Пра гэта распавёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Нагадаем, Марш абураных беларусаў 2.0, які запланаваў Беларускі Нацыянальны Кангрэс, пачнецца 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.